Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Палітычны сезон распачаўся

Серада. 19-я гадзіна. Гэты час у пэўным сэнсе стаў выпрабавальным. Да апошняга моманту было цяжка вызначыць, ці адбудзецца сапраўдны пратэст, перадумовы для якога былі вельмі сур'ёзныя. УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Людзі ўсё больш і больш адчуваюць інфляцыйнае зніжэнне заробкаў, іхных даходаў, прыбыткаў, і людзі думаюць, як з гэтым жыць". Адзін з варыянтаў -- выйсці на вуліцы, як гэта было ўчора, каб выказаць незадаволенасць. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Мы не задаволеныя ўсім, што адбываецца ў нас у краіне". "Хочацца нармальнага, здаровага еўрапейскага жыцця. Здаецца, цэнтр Еўропы, а жывем горш за Туркменістан". "Адзін чалавек не можа вырашаць усё, як гэта робіцца ў нас". Але адной незадаволенасці мала, калі няма канкрэтнай мэты, кажуць эксперты. Таму першая акцыя адноўленых маўклівых пратэстаў не стала масаваю. АНДРЭЙ ЯГОРАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Тая праблема, якая прывяла да заканчэння акцыяў, а менавіта -- адсутнасць выразнай мэты, нейкіх пазітыўных стымулаў удзелу ў гэтых акцыях і ўрэшце страта ўсялякага сэнсу гэтых акцыяў, -- яна не была вырашаная". Але гэта таксама азначае, што калі мэта вызначыцца, людзі вернуцца на вуліцы. Тым больш, калі іх і надалей не будуць разганяць. Таму перад уладамі паўстала цяпер цяжкая дылема. З аднаго боку -- пратэставыя настроі, якія пры такой эканамічнай сітуацыі могуць вырасці. З іншага -- вымалёўваецца дыялог з Захадам, які можа сарвацца, калі гэтыя пратэсты задушаць традыцыйным чынам. АНДРЭЙ ЯГОРАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Еўрапейскі кантэкст сёння ўплывае <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]