Ці можа слаўны перыяд у гісторыі нашай краіны быць шкодным дзеля фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ды займаць лішняе месца ў падручніках? З інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта прагучала меркаванне, што гэткім у гісторыі Беларусі ёсць... перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Што прынясе нам чарговая спроба чыноўнікаў адрэзаць беларусаў ад сваіх каранёў? Гэтак паэтычна малюе беларускую гісторыю сёння незалежная грамадскасць. Дый частка простых грамадзянаў не супраць пачувацца спадкаемцамі колішняй дзяржавы, створанай вялікімі князямі, магнатамі ды шляхтаю.