Камітэт дзяржбяспекі затрымаў датычных да дзейнасці ў нашай краіне фінансавай піраміды "МММ-2011". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, офіс арганізацыі ў Менску спецназ узяў штурмаў, выбіўшы пры гэтым браняваныя дзверы. Афіцыйныя ж крыніцы паведамляюць, што арганізатары "МММ-2011" праз незаконныя фінансавыя аперацыі ўжо атрымалі паўмільярда рублёў даходу.