З-за дзеянняў уладаў -- пад пагрозаю прэстыж краіны. Міжнародная супольнасць усё больш рашуча заяўляе пра неабходнасць пазбавіць Беларусь права праводзіць чэмпіянат свету па хакеі, бо з-за парушэння правоў чалавека нашая краіна набыла ў вачах замежнікаў сумнеўную рэпутацыю. Цяпер жа пра гатовасць перагледзець месца правядзення чэмпіянату заявіў і арганізатар спартовай імпрэзы -- Міжнародная федэрацыя хакею. Да чэмпіянату свету яшчэ амаль два гады, але яго галоўная гульня ўжо распачалася. Хоць і не на прасторах "Менск-Арэны". А, сярод іншага, у зале Еўрапарламенту.