Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пад кропельніцу і ў «Навінкі»

Любіш радзіму ды нацыянальныя сімвалы -- змесцяць у псіхушку. Сумнавядомы савецкі метад барацьбы з апанентамі ўладаў хочуць выкарыстаць для Сяргея Каваленкі. Пакуль жа да актывіста КХП БНФ, які з 8 лютага працягвае за кратамі галадоўку пратэсту, ужылі прымусовае сілкаванне. Пра тое, што ў ізалятары галадоўніка прывязалі да ложка і прымусова паставілі яму кропельніцу, даведаўся апякун і супартыец Сяргея Каваленкі Юрась Беленькі. Паводле яго, Каваленку пашкодзілі судзіны, праз што ўтварылася гематома. Кіраўніцтва СІЗА не каментуе гэтых звестак. Тым часам стала вядома, што Каваленка неўзабаве пакіне сцены следчага ізалятара. Адтуль яго скіруюць у псіхіятрычны шпіталь "Навінкі". Жонка Сяргея, Алена Каваленка, атрымала ліст з МУС, што ў ейнага мужа выявілі страту адэкватнага псіхічнага стану. Гэта ідзе ў разрэз са словамі адваката Каваленкі -- той сцвярджае, што цяжкі фізічны стан ягонага падабароннага не адбіўся на яснасці розуму.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]