Следства ў справе выбуху ў менскім метро гэтак і не здолела пераканаць грамадскасць у вінаватасці менавіта Канавалава і Кавалёва. А таксама ў тым, што ў тэракту не было ані замоўцы, ані ясна акрэсленай мэты. Пра расследаванне самай гучнай крымінальнай справы ў сучаснай гісторыі Беларусі. Беспрэцэдэнтны. Адзінае слова, якое пасуе як да самога тэракту 11 красавіка, гэтак і да следства ў гэтай справе. Праз содні пасля выбуху ў метро кіраўнік КДБ заяўляе, што аналагаў выбухоўкі няма ў свеце. А ўжо на другі дзень затрымліваюць звычайных рабочых, Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Высілкамі ўсёй следчай ды судовай машыны краіны іхная віна даказаная. Але ці напэўна?