"Мэта майстар-класу -- не столькі вывучыць вялікую колькасць танцаў, колькі навучыць маладых людзей асаблівай манеры выканання. Як у народнай песні, казках, гэтак і ў танцы ў кожным рэгіёне была свая манера выканання. Кожны рэгіён мае свае асаблівасці пластычнага самавыяўлення праз танец, карагод, гульні", -- зазначыў Выскварка.