Ціск і запалохванні ўжывае адміністрацыя сталічнага гандлёвага цэнтру «Экспабел». Пра гэта прадпрымальнікі заявілі на сённяшняй прэс-канферэнцыі. Пасля актыўных выступаў нязгодных з павышэннем арэнды больш як у тры разы траіх бізнесоўцаў паказальна «пазбавілі працоўных месцаў».