У расейскім Яраслаўлі ў апошні шлях праводзілі гульцоў «Лакаматыва». Ва Успенскім саборы адбылося адпяванне дваццаці чатырох загінулых, там прысутнічалі толькі сваякі. Тым часам на грамадзянскую жалобу ў спорткомплексе, дзе гуляла каманда, сабраліся дзясяткі тысяч заўзятараў, калегі ды першыя асобы дзяржавы.