"Зімачка" гурта "Троіца" стала найлепшым беларускім музычным альбомам 2011 года паводле парталу "Experty.by". Канкурэнцыя была зацятая -- у адным шэрагу стаялі "Ляпіс Трубяцкой", "Серебряная Свадьба" і "Pomidor/OFF". Пераможцаў вызначалі паводле самабытнасці ды ўнікальнасці.