Расейская прэса крытычна ацаніла візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву. Мала таго, у апошні дзень перабывання ў суседняй сталіцы кіраўніка Беларусі замест публічных заяваў аб спрыянні з боку Крамля міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў нагадаў, што Расея не падтрымлівае практыкі смяротнага пакарання. На фоне зацяжнога, глыбокага крызісу дачыненняў з Захадам не выглядае бязвоблачным і ўсходні вектар палітыкі афіцыйнага Менску. Расея, прынамсі, не падтрымлівае Беларусі ў практыцы смяротнага пакарання. Гэта вынікае з заявы міністра замежных справаў нашай усходняй суседкі Сяргея Лаўрова. Такое выказванне дыпламата асабліва балючае для кіраўніцтва Беларусі акурат цяпер, калі яно на чале з Аляксандрам Лукашэнкам перабывае з двух дзённым візітам у Маскве.