Святкаванне Дня Волі ў Менску будзе і, як паабяцалі гарадскія ўлады, -- без перашкодаў. Менгарвыканкам цалкам задаволіў заяву на правядзенне святочнай акцыі да дзевяноста чацвёртых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары заклікаюць абавязкова прыйсці ды ўзяць з сабою нацыянальныя сцягі. Сустрэча ў сталічным Гарвыканкаме для аднаго з галоўных арганізатараў святкавання скончылася неспадзяванкаю. Віктара Івашкевіча выкраслілі з са спісу афіцыйных арганізатараў Дня Волі. Аднак актывіст перакананы, што мітынг і шэсце пройдзе паводле плану.