Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Светлагорск- трэці лішні

Менск, Смалявічы і Светлагорск -- што аб'ядноўвае гэтыя гарады? Супраціў жыхароў кітайскім інвестыцыям. Менчукі змагаюцца за захаванне парку і прыпыненне будаўніцтва гатэлю "Пекін", жыхары Смалявічаў выступілі супраць будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Цяпер ініцыятыву падхапілі ў Светлагорску. Тут мясцовыя жыхары не пагаджаюцца з планамі ўладаў пабудаваць новы завод вытворчасці цэлюлозы. Завод вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы плануюць пабудаваць на гэтым полі. Праектная магутнасць -- 400 тонаў за год высакаякаснай цэлюлозы, 500 новых працоўных месцаў ды інвестыцыі на суму 654 мільёнаў долараў. Аднак жыхары Светлагорску, які ўваходзіць у дзясятку найбольш брудных гарадоў краіны, гэтыя планы сустрэлі без аптымізму.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]