Увага, аўтобус! Ездзіць у гарадскім транспарце не заўсёды бяспечна. Раней мы распавядалі пра нялюдскія ўмовы працы кіроўцаў і праблемы бяспекі пасажыраў у аўтобусным парку нумар адзін у Берасці. Як аказалася, гісторыя мае працяг. Замест каб змяніць тэхнічны стан аўтапарку, кіраўніцтва звольніла таго, хто не пабаяўся распавесці аб праблеме ўголас і на відэакамеру.