На Дзень Волі -- праз металадэтэктар. Мітынг з нагоды святкавання 25 сакавіка на плошчы Бангалор будзе праходзіць у прапускным рэжыме. А працу міліцыі ды іншых гарадскіх службаў аплочваць давядзецца... арганізатарам. А мы ў "Аб'ектыве" пытаем: хто і ад каго чакае правакацыяў? Сёлета Менгарвыканкам санкцыянаваў правядзенне акцыі. Перамовы з уладамі, паводле арганізатараў, таксама далі плён. Аднак...