Апраўдваецца на Усходзе ды пагражае Захаду. Аляксандр Лукашэнка, бадай, яшчэ не меў такіх складаных дачыненняў адначасова на двух галоўных вектарах вонкавай палітыкі. Ужо заўтра можа распачацца абмеркаванне беспрэцэдэнтна моцных для нашай краіны санкцыяў з боку Бруселю, у Маскве пры гэтым скідваюць на Менск усю віну за апошні правал Еўразійскага саміту. Апошні прыпынак "маскоўскіх палітычных гастроляў" -- інтэрв'ю ангельскамоўнай тэлевізіі "Russia Today". Што праўда, у ім Аляксандр Лукашэнка быў вымушаны вытлумАчвацца за першыя дні візіту ў Расею.