"На чацвёрты дзень, калі мы пабачылі відэа, дзе кіраўнік следчай групы Швед дапытвае чалавека, бачна, што ён збіты, хворы, яго ташніць. Забойца ён ці не забойца, ён чалавек і суд вызначае ягоную адказнасць. Вось гэты момант, што яму не далі адпачынку, не прадставілі медыцынскую дапамогу, не высвятлілі адкуль у яго пабоі можа стаць прычнаю таму, што многія цяпер задумаюцца -- ці Канавалаў гэтыя злачынствы здзяйсняў?" - гаворыць правабаронца Алег Волчак.