Галоўнае свята беларусаў, свята нашае вольнасці -- праз два дні. 94-й гадавіне заснавання Беларускае Народнае Рэспублікі творчая суполка "Пагоня" прысвяціла выставу карцінаў на гэтую тэматыку. Аднак чаму выстава мае такі камерны характар, а Дзень Волі -- не пажаданае для ўладаў свята? Дзень Волі -- галоўнае свята беларускае гісторыі ХХ стагоддзя. Аднак не сённяшніх уладаў, якія супрацьстаяць яму і ўспрымаюць свята варожа і насцярожана. З абмежаваннямі сутыкаюцца нават мастакі, якія ствараюць карціны на гэтую тэматыку. Не тое, што было раней...