Ці здыме Кіеў абмежаванні на ўвоз беларускай мяса-малочнай прадукцыі? Украінскія адмыслоўцы Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы прыбылі ў Беларусь. Цягам сямі дзён яны правядуць кантроль тутэйшых прадпрыемстваў і паводле яго вынікаў прымуць рашэнне адносна далейшага лёсу санкцыяў.