Двухдзённая спецаперацыя дзеля затрымання няўлоўнага тулюзскага забойцы скончылася ліквідацыяй злачынцы. 23-гадовы Магамэд Мэра, які забіў сем чалавек, загінуў ад стрэлу ў галаву. Дзясяткі байцоў спецназу, 32 гадзіны аблогі ды некалькі хвілінаў штурму -- гэтак у горадзе Тулюз скончылася паляванне на "стралка на скутары". Доўгія перамовы з тэрарыстам французская паліцыя тлумачыць надзеяй узяць Магамэда Мэра жывым, каб прыцягнуць яго да суда ды схапіць саўдзельнікаў. Аднак, калі тэрарыст заявіў, што збіраецца памерці, спецназаўцы праніклі ў кватэру. У той момант злачынца схаваўся ў ванным пакоі.