Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"ЗЯМЛЯ", трэйлер.

Фільм "Белсату" «Зямля» -- гэта стужка-элегія, плач па крохкасці, хуткаплыннасці жыцця. На беларуска-расейскім памежжы шукаюць чалавечыя парэшткі, не пахаваныя ад часоў Другой сусветнай вайны. За сем гадоў знайшлі больш за 700 жаўнераў. У 1942 г. тут, у віцебскіх і наўгародскіх лясах, праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў. Тады адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі ды ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў, -- металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці... Менавіта паводле іх і можна знайсці загінулых тут жаўнераў, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянску.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]