Месца правядзення мітынгу ў гонар угодкаў абвяшчэння БНР не мусіць быць нагодаю для канфліктаў, мяркуе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. «Тыя, хто хоча прыйсці на Акадэмію навук, -- хай прыйдуць. Тыя, каму не падабаецца Бангалор або падабаецца, -- усе могуць разам сабрацца ля Акадэміі навук. Адзін час, адзінае месца збору, таму не трэба казаць, маўляў, усё скончыцца на Бангалоры, таму я не прыйду», -- заявіў палітык.