Найбольш адчувальны наступствы ўвядзення эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску -- гэта спыненне эжкспарту беларускіх нафтапрадуктаў у краіны ЕЗ. Абысці санкцыі магчыма будзе праз расейскія фірмы. „Аднак прыйдзецца „адшпільваць" ім, дзяліцца даходамі. Гэта ўдар па беларусім нафтавым афшоры. А па вялікім рахунку, за кожны акт дапамогі Расея будзе ўсё глыбей ўцягваць Беларусь у пастку так званай еўразійскай інтэграцыі" - заявіў палітолаг Алякасандр Класкоўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу „Белсат".