Нягледзячы на заклікі Еўразвязу вызваліць ды рэабілітаваць усіх палітзняволеных улады Беларусі працягваюць катаваць тых, хто апынуўся за кратамі за свае перакананні. Кіраўніцтва СІЗА на Валадарскага не забяспечвае адпаведнай медычнай дапамогі Сяргею Каваленку, які другі месяц трымае галадоўку. Папярэджанні ж пра адпраўку яго ў псіхіятрычны шпіталь становяцца рэальнасцю. Больш за два месяцы галадоўкі. Сяргей Каваленка па-ранейшаму ў крытычным стане. Пра гэта ўчора чарговы раз паведаміла жонка зняволенага Алена, якой удалося сустрэцца з мужам у менскім следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Сёння новая інфармацыя -- з Дэпартаменту выканання пакаранняў.