Заўтра ў Паўднёвай Асеціі другая за апошнія месяцы спроба абраць прэзідэнта. Кандыдатаў чатыры і фаварыту сярод іх -- няма. Няма і кандыдата ад апазіцыі. Алу Джыоеву да паўторных выбараў не дапусцілі. За дзень да галасавання яе выпісалі са шпітАлю, дзе сілаю ўтрымлівалі паўтара месяца.