ПРАТЭСТУЮЦЬ ДЗВЕ СТАЛІЦЫ Расейская апазіцыя настойвае на працягу рэформы палітычнай сістэмы краіны. Сёння апаненты Крамля зарганізавалі адразу некалькі акцыяў "За сумленныя выбары". Найбуйнейшыя з іх прайшлі ў Маскве ды Піцеры. Галоўным патрабаваннем удзельнікаў апазіцыйнага маршу ў Пецярбурзе сталася вызваленне палітвязняў. Асноўнаю ж тэмаю маскоўскага мітынгу -- абмеркаванне палітычнай стратэгіі апазіцыі на бліжэйшы час.