Набліжаецца 1 красавіка. І што да цэнаў, то тут жартаў не будзе. Кошт праезду ў менскім гарадскім транспарце павысіцца на 15 % і складзе 1,5 тыс. руб. Апрача праезду ў менскім транспарце ў першы дзень красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў -- на 3,8--5 %. Пры гэтым кошты на тытунёвыя вырабы да 3,5 тыс. руб. застануцца на такім самым узроўні. Апошні раз кошты цыгарэтаў выраслі ў гэтым месяцы, а летась яны павышаліся чатыры разы. Наступная падвышка чакаецца ўжо 1 ліпеня, калі плануецца значна павялічыць кошт акцызаў на імпартныя цыгарэтныя вырабы. belsat.eu