САПСАВАНЫ МІКРАФОН Падслуханая размова прэзідэнтаў выклікала скандал. Барак Оўбама паабяцаў Дзмітрыю Мядзведзеву праявіць вялікую гнуткасць у пытаннях супрацьракетнай абароны. Прыватная размова кіраўнікоў стала вядомая ў выніку тэхнічных недапрацоўванняў на канферэнцыі аб ядравай бяспецы ў Сеуле. Афіцыйна ж ЗША па-ранейшаму заяўляюць, што не збіраюцца адступаць ад намечаных планаў ПРА. belsat.eu