На лаве падсудных не тыя, хто страляў, а тыя, на каго была накіраваная зброя. У Казахстане распачаўся судовы працэс над нібы "арганізатарамі" закалотаў у Жангаўэзене (казахск. Жа?а?зен, расейск. Жанаозен) летась у снежні. Тады загінулі прынамсі 14 чалавек, сотні былі параненыя. У закалотах абвінавачваюцца 37 асобаў. Але перад правасуддзем дагэтуль не паўсталі тыя, хто аддаваў загад, і тыя, хто расстрэльваў безабаронных людзей. belsat.eu