Курс рубля на валютна-фондавай біржы падтрымліваецца Нацбанкам штучна, насуперак законам вольнай эканомікі. Пра дзяржаўную валютную інтэрвенцыю паведаміла агенцтва "Интерфакс-Запад". Для ўмацавання рубля Нацыянальны банк адмыслова прадае на біржы вялікую колькасць назапашаных долараў і еўраў. А мы пытаем, што будзе, калі рэзервы скончацца? belsat.eu