Не толькі паркінгі, але і ўласнае жытло ў нашай краіне можна залічыць да прывілеяў. Эканамічны абвал, шалёныя кошты нерухомасці ды высокія адсоткі крэдытаў робяць уласную кватэру недасяжнаю мараю. Не дапамагае ў развязанні гэтай шмат для якіх сем'яў падставовай праблемы і дзяржава. Хоць на словах абяцае падтрыманне ды ільготныя крэдыты для маладых і шматдзетных сем'яў. Але практыка паказвае, што нават гэтыя людзі застаюцца з уласнымі праблемамі сам-насам. Паўтара месяца таму ў сям'і Ірыны ды Валерыя нарадзілася дзіцё. Гэта была б звычайная падзея звычайнай сям'і, калі б у немаўляці ўжо не было 9 братоў і сясцёр. Больш такіх сем'яў -- з 12-ці чалавек -- няма ні ў вёсцы Купяцічы, ні, магчыма, на ўсёй Піншчыне. І ўся вялікая сям'я больш за 10 гадоў як жыве вось у гэтым маленькім дамку. Жывуць дружна.