Юдзейская рэлігійная грамада Беларусі апынулася ў цэнтры гучнай справы. Яе старшыню, Юрыя Дорна, арыштавалі па абвінавачанні ў атрыманні хабару. Што гэта -- рука справядлівасці ці паддыванныя гульні? І каму гэты скандал на руку? Як высвятляецца са старонак "Советской Белорусии", нагодаю для арышту Дорна сталіся абураныя сігналы ад чальцоў юдзейскай рэлігійнай грамады пра тое, што яе старшыня выкарыстоўваў грамадскую маёмасць як сваю ўласную. Яму інкрымінуюць атрыманне хабару памерам больш за 13 тысяч долараў.