Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агентаў раскрыюць

Усё таемнае стане яўным. У суседняй Літве рыхтуюць да публікацыі спіс асабліва значных агентаў КДБ савецкага часу. Грамадства атрымае доступ як да імёнаў 1700 былых супрацоўнікаў сакрэтных службаў, так і да іхных працоўных дакументаў. За выключэннем толькі тых агентаў, якія раней прызналіся самі. Зайсці на сайт і знайсці неабходнае прозвішча -- гэта ўсё, што патрэбна, каб у лічбавую эпоху прачытаць асабістую справу сакрэтнага агента КДБ. Пакуль у спісе толькі рэзервісты савецкіх спецслужбаў, што працавалі ў Літоўскай ССР. Але хутка цэнтр даследавання генацыду і супраціву апублікуе спіс тых, хто быў асабліва каштоўны і карысны для КДБ. Неяк пакараць былых агентаў -- такой мэты няма. Але і хаваць іхных імёнаў не збіраюцца.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]