У Маскве адбыліся перамовы прадстаўнікоў кампаніяў "Белавія" ды "Росавиация". Канфлікт паміж бакамі распачаўся на пачатку тыдня з-за недамоўленасці пра роўнасць рэйсаў паміж беларускаю і расейскаю сталіцамі. Паводле вынікаў сустрэчы зацверджаны новы графік палётаў паміж сталіцамі да 10 траўня гэтага года. У прэс-рэлізе двухбаковай сустрэчы адзначаецца, што расейскі бок прапанаваў выключыць з дамоўленасці абмежаванне на колькасць перавозчыкаў, а таксама зняць абмежаванні ў выбары гарадоў на расейскай тэрыторыі для беларускіх авіятараў.