Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да мэтавых эканамічных санкцыяў у дачыненні Менску, а таксама прапанаваў не праводзіць чэмпіянату свету па хакеі ў нашай краіне. Разам з гэтым еўрапейскія палітыкі далі сёння афіцыйны старт праграме дыялогу з беларускаю грамадзянскаю супольнасцю і палітычнаю апазіцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Пра тое, што палітвязняў даўно час выпусціць, ведае большасць беларускага грамадства.