Шэсць гадоў мінула ад першага набору на праграму імя Каліноўскага. Беларускія маладзёны, што патрапілі пад рэпрэсіі ў часе выбараў, атрымалі тады магчымасць працягнуць адукацыю за мяжою. Сёння ў Варшаве першыя выпускнікі польскіх універсітэтаў сустрэліся з пачынальнікамі праграмы, выкладчыкамі, палітыкамі ды амбасадарамі краінаў Еўразвязу. Што дала маладым людзям Еўропа, і як далей складаецца іхны лёс? belsat.eu