Напярэдадні парламенцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў вобласцяў паляпшэння паказнікаў, каб узняць давер да ўладаў. Лічбы ж у Ганцавічах, што на Берасцейшчыне, ужо цягнуць на агульнарэспубліканскі антырэкорд. Працаўнікі прадпрыемства «Вадбудаўтатранс» не атрымліваюць заробкаў ужо чатыры месяцы. Выключэнне ці трывожны званок для ўсёй краіны?