Нягледзячы на шэраг скандалаў, штогадовая цырымонія «Рок-каранацыі» ўсё ж адбылася, а яе пераможцы атрымалі ўзнагароды. Кароны будуць і ў наступным годзе, запэўніваюць арганізатары. Але ці будзе на каго іх ускладаць? У краіне, дзе творчасць музыкаў-іншадумцаў застаецца пад забаронаю, заняпад рокавага руху, відаць, непазбежны. Што ж яшчэ засталося ад некалі легендарнага фестывалю? У апошні момант удзел Аляксандра Кулінковіча быў адменены. «Рок-каранацыя» ў Маладзечанскім доме культуры -- фестываль для тых, каго пакуль не забаранілі.