«Украіна мае талент». Беларускі... Жодзінец Яўген Літвінковіч сваім арыгінальным вакалам скарыў сэрцы і журы, і гледачоў талент-шоу ў суседняй краіне. А заспяваная ім песня "Sweet People" прагучала, на меркаванне шмат каго, значна цікавей за ўкраінскі арыгінал. Чаму беларускім талентам стоячы пляскаюць на замежных сцэнах і не заўважаюць дома? Таленавітага беларуса гледачам украінскага шоу прэзентавалі як чалавека, які безвынікова спрабаваў прабіцца на роднай сцэне. Пасля расчаравання айчынным шоу-бізнесам герой нават адчыніў уласную кавярню "У Жэкі" і амаль зажыў як усе... але таленту і амбіцыяў, як і слова з песні, не выкінеш.