Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Менск без "даху"

Слова "дах", якое аднолькава гучыць па-нямецку ды па-беларуску, дало назву і фестывалю эксперыментальнага мастацтва, які штогод праходзіць ў Менску і ў Берліне. Аднак сёлета арганізатары вырашылі абмежавацца толькі нямецкаю пляцоўкаю. Чаму беларускіх аматараў мастацтва пазбавілі арт-навінак? Народныя спевы гучалі зусім не ў беларускай вёсцы. Менавіта гэтак нашыя суайчыннікі вырашылі павітаць нямецкіх аматараў мастацтва. Фестываль "Дах", што адчыніўся ў Берлінскім арт-цэнтры "Тахэлес", сабраў самых розных творцаў з нашай краіны. АЛЯКСЕЙ ТАЛСТОЎ, МАСТАК: "У мяне быў праект -- роздум над сэнсам мастацтва і пазіцыяй мастака ў сучасным свеце мерчэндайзінгу, рэкламы, фінансаў і капіталістычных тэндэнцыяў у мастацтве". Агулам з Беларусі ў Нямеччыну прыехалі больш за 50 мастакоў. У кожнага свае праекты і свае наватарскія ідэі. ЗМІЦЕР ЮРЭВІЧ, АРГАНІЗАТАР ВЫСТАВЫ: "30 беларускіх музычных гуртоў, некалькі перформанс-суполак, мастакі, відэарэжысёры, кінарэжысёры таксама маладыя бяруць удзел". Такая разнастайнасць, як відаць, прыйшлося даспадобы нават дасведчаным прыхільнікам высокага мастацтва. Нашым суайчыннікам яны заўжды радыя. ЛІНДА ЧЭРНА, ПРЭС-САКРАТАР АРТ-ЦЭНТРУ «ТАХЭЛЕС»: "Супольныя праекты з Беларуссю ўдыхнулі ў нас вялікую энергію ды шмат крэатыўных ідэяў". ФРАНЦ РОТВАЛЬД, СКУЛЬПТАР, НАВЕДНІК ВЫСТАВЫ: "Мне б вельмі хацелася, каб "Тахэлес" і надалей заставаўся месцам для сучаснага беларускага мастацтва". Дарэчы, у Нямеччыне штогадовы фестываль беларускага мастацтва праходзіць <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]