Агітаваць за сваіх кандыдатаў ды здымацца перад пачаткам галасавання або абраць тактыку байкоту парламенцкіх выбараў? Апазіцыйныя партыі дагэтуль не дамовіліся пра адзіную стратэгію на парламенцкія выбары. АЛЕ вагаюцца і выбарнікі -- вынікае гэта з апытання Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. "За" ці "супраць", але прагаласаваць. Традыцыйна, калі і не на афіцыйныя восемдзесят адсоткаў, беларусы спраўна запэўніваюць яўку на выбарчыя ўчасткі. І цяпер няўдзел у галасаванні на будучых парламенцкіх выбарах дэкларуюць толькі 18 % выбарнікаў. Прыйсці ж на ўчастак мае амаль кожны другі. Ці мае сэнс у гэтай сітуацыі агітаваць за байкот?