Беларусь у эканамічным плане можа выйграць ад удзелу ў Еўразійскім эканамічным саюзе, мяркуе палітолаг Кірыл Коктыш. "Размова ідзе пра эканамічную інтэграцыю, а не пра палітычную -- палітычнага суверэнітэту ніхто не чапае, і дзякуй богу. Што датычыць эканамічнай кааперацыі, Еўразійскі саюз ператвараецца ў адзіную эканамічную прастору з аднолькавымі ўмовамі канкурэнцыі для эканамічных суб'ектаў, дзе канкуруюць паслугі, могуць перасоўвацца тавары і людзі. Гэта іншая рэчаіснасць ў параўнанні з тым, што існавала дагэтуль", -- падкрэсліў эксперт.