Пра планы будаўніцтва другой АЭС заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік краіны падкрэсліў таксама, што для гэтага яму спатрэбіцца падтрыманне і спрыянне з боку Міжнароднага агенцтва атамнай энергіі. Гэтая заява была зробленая падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Юкіям Амано, які перабывае з візітам у Менску. Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад праграмаў у галіне ядравай энергетыкі, ды запэўніў, што кіраўніцтву краіны ўдалося пераканаць насельніцтва і забяспечыць падтрыманне гэтага праекту. У адказ Юкія Амано згадаў і праблемы, якія стаяць перад дзяржавамі, што вырашылі будаваць АЭС. Перш за ўсё, гэта гарантаванне фізічнай бяспекі АЭС і патанненне энергіі.