«АВАНГАРД» ПАВЁЎ У СЕРЫІ 3:1 Омскі "Авангард" атрымаў трэцюю перамогу над чэлябінскім "Трактарам" у паўфінале Усходняй канферэнцыі ў плэй-оф Кубка Гагарына. Матч, які сёння праходзіў у Омску, скончыўся 3:1 на карысць гаспадароў, з такім жа лікам "Авангард" вядзе ў серыі да 4 вікторыяў. Беларускі форвард авангардаўцаў Аляксей Калюжны адзначыўся пераможнаю шайбаю. Наступны двубой адбудзецца паслязаўтра ў Чэлябінску. У фінале пераможца гэтай пары сустрэнецца з маскоўскім "Дынама", якое ўсухую 4:0 узяло паўфінальную серыю ў піцерскага СКА. belsat.eu