Усебеларускія з'езды ўжо былі ў нашай гісторыі. Калі ў двухтысячным годзе дэлегаты апошняга прынялі сімвалічны Акт незалежнасці Беларусі, то цяпер час яе ратаваць. З такім заклікам да грамадзянаў краіны звярнуліся выбітныя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Яны -- сумленне нацыі, а таму іхнае ўмяшанне ў палітыку азначае, што справы ў нас сапраўдны вельмі дрэнныя. belsat.eu