Гучная справа непакорнага прафсаюзу на мікашэвіцкім "Граніце" працягваецца. Сёння сваё права на працу даказваў у судзе звольнены з прадпрыемства Алег Стахаевіч . Ад адміністрацыі лідар незалежнага прафсаюзнага руху патрабуе аднаўлення на працы ды аплаты вымушаных адпачынкаў. Калі папярэднія ініцыятывы прафсаюзнікаў душыліся рэпрэсіямі, то ці можа іхны лідар разлічваць на правасуддзе? belsat.eu