Палітолаг таксама заклікае не перабольшваць значнасці будучых парламенцкіх выбараў. На думку Чавусава, сёлетняя кампанія не станецца пераломным момантам у жыцці краіны. «Цяпер, на жаль, выбары -- гэта рытуальная дзеянне, як для ўлады, так і шмат у якім сэнсе для апазіцыі: шмат для якіх партыяў гэта цяжар, які даводзіцца несці як легальнай палітычнай структуры», -- мяркуе эксперт.