Лекар Сяргей Мальчык упэўнены, што ва ўмовах турэмнага шпіталю немагчыма бяспечна вывесці чалавека з працяглай галадоўкі, тым больш з дапамогаю прымусовага кармлення. «Сам працэс прымусовага кармлення -- гэта звычайны зонд, які ўстаўляецца праз рот у страўнік, і з дапамогаю шпрыца ці праз лейку туды напампоўваюць вадкую сумесь. Хутчэй за ўсё гэтак усё і адбываецца», -- гаворыць Сяргей Мальчык.