Ад будавання звышмагутных гідраэлектрастанцыяў адмовіліся дзясяткі краінаў. Бо страты ад затаплення тэрыторыяў і змены прыроднага балансу каштуюць больш, чым энергія, якую дае станцыя. Нягледзячы на пратэсты эколагаў, фірма "Свідравіна" пачала паварочваць рэчышча Нёмну... дзеля Гарадзенскай ГЭС.