Такія бізнес-цэнтры ў нашай краіне хутка апусцеюць -- б'юць трывогу эксперты. Адток прадпрымальніцтва з Беларусі -- праблема хоць не новая, але на фоне валютнага крызісу набыла чарговы і вельмі небяспечны віток. АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Спажывецкі попыт цяпер рэзка знізіўся ў Беларусі, заробкі ў далярах значна знізіліся, таму попыт насельніцтва ўпаў, і на чарзе падзенне попыту прадпрыемстваў". Акрамя рэзкага падзення спажывецкага попыту, эканамісты называюць і старыя балячкі -- прэсінг з боку дзяржавы ды фінансавую нестабільнасць у краіне. Такія праблемы вызначылі ўдзельнікі круглага стала "Адток бізнесу з Беларусі", што прайшоў у Менску. Але галоўнае тут не вызначэнне сімптомаў, а лячэнне. МІХАІЛ БАРАЗДЗІН, ДЫРЭКТАР ІНВЕСТЫЦЫЙНАЙ КАМПАНІІ: "Я б не сказаў, што тут ёсць нейкія чароўныя пігулкі, якія б можна было ўжыць і спыніць гэты адток. У цэлым трэба спрыяць таму, каб бізнесу тут было лёгка і камфортава развівацца". Гэта значыць правядзенне лібералізацыі, якую ўлады дэкларавалі летась Дырэктываю № 4 і якая дасюль не стала для беларускіх прадпрымальнікаў рэчаіснасцю. Падаткаабкладанне ў Беларусі вельмі жорсткае ў параўнанні з суседнімі краінамі, наёмных працаўнікоў індывідуальным прадпрымальнікам гэтак і не вярнулі, а штрафы за парушэнне нарматываў касмічныя. МІХАІЛ БАРАЗДЗІН, ДЫРЭКТАР ІНВЕСТЫЦЫЙНАЙ КАМПАНІІ: "Дзяржава не робіць такіх значных крокаў для таго, каб спыніць адток бізнесу ў Беларусі. Складаецца такое ўражанне, што дзяржава наадварот падбухторвае гэты <b>...</b>